За 2008 г. аб'ём пампавання нафты скараціўся на 5,4%

За дзесяць месяцаў 2008 г. аб'ём пампавання нафты скараціўся на 5,4%, паведамляе Белстат. Усяго па тэрыторыі краіны праз магістральныя трубаправоды за гэты перыяд было перапампавана 71,3 млн. т нафты. У студзені—кастрычніку ў Беларусі здабылі 1,451 млн. т нафты, што складае 98,9% да ўзроўню адпаведнага леташняга перыяду. Паводле Белстату аб'ём транспартавання газу па тэрыторыі Беларусі за 10 месяцаў узрос на 5,5% да 60,6 млрд. куб. м.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі