З Сірыі эвакуявалі восем беларусаў
![З Сірыі эвакуявалі восем беларусаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1057740587ria715.jpg.webp?itok=MyJ0UnJe)
З Сірыі эвакуявалі восем беларусаў. Самалёт МНС Расіі прывёз іх, разам з расіянамі і грамадзянамі іншых краін СНД, у Маскву. Ён прызямліўся раніцай у суботу ў аэрапорце Дамадзедава.
Як інфармуе РІА "Новости", агулам з Сірыі гэтым самалётам, які прывозіў у Латакію гуманітарную дапамогу, эвакуявалі 56 чалавек (найбольш расіян — 38, ёсць 4 украінцы), сярод іх 10 дзяцей. Гэтыя людзі пажадалі пакінуць зону баявых дзеянняў. Як вядома, у Сірыі ідзе вайна паміж урадавымі войскамі, на баку якіх Расія, паўстанцамі і курдамі, якіх падтрымлівае Захад, і тэрарыстычнымі групоўкамі, галоўная з якіх — "Ісламская дзяржава".
Фота: ria.ru
![З Сірыі эвакуявалі восем беларусаў](/sites/default/files/paragraphs/image/1303472360.jpg)