З-пад завалаў драмтэатра ў Марыупалі ўдалося выратаваць ужо 130 чалавек. Выратавальныя работы працягваюцца, паведаміла народная дэпутатка Украіны Вольга Стэфанішына.
"Ужо ўдалося выратаваць каля 130 жыхароў. Завалы далей разбіраюць. Гэта сапраўдны цуд", — напісала дэпутатка.
Раней паведамлялася, што 16 сакавіка на тэатр, дзе хаваліся сотні мірных жыхароў (пераважна жанчыны і дзеці), расійскі самалёт скінуў магутную бомбу. Уваход у бамбасховішча заваліла, таму звестак пра ахвяраў і пацярпелых не было.
Авіяўдар быў нанесены не зважаючы на тое, што на зямлі каля тэатра было вялікімі літарамі па-руску напісана "Дзеці".
17 сакавіка стала вядома, што бамбасховішча вытрымала авіяўдар і людзі выжылі.