З моста на вуліцы Арлоўскай звалілася малалітражка Daewoo Matiz

З моста на вуліцы Арлоўскай звалілася малалітражка Daewoo Matiz

З моста над праспектам Пераможцаў у Мінску ранкам 24 траўня зваліўся легкавы аўтамабіль. Пра падрабязнасці інцыдэнту агенцтву "Мінск-Навіны" распавялі ў ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы.

Здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны раніцы. Кіроўца Daewoo Matiz рухаўся па вуліцы Арлоўскай у напрамку праспекта Пераможцаў. Аўтамабіль спярша наехаў на раздзяляльную паласу, потым збіў металічную агароджу і зваліўся з пуцеправода. 

Кіроўца быў прышпілены. Яго даставілі ў лякарню з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма". Прычыны ДТЗ удакладняюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі