Па стане на 14 гадзін 15 сакавіка з Марыупаля ўжо выехала дзве тысячы машын. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на гарадскую раду.
У Марыупалі захоўваецца цяжкая сітуацыя. Першы гуманітарны калідор быў адкрыты толькі 14 сакавіка. Прычым кіраўніцтва горада паведаміла, што расійскія войскі дазволілі толькі выехаць з горада аўтамабілям, але не прапусцілі транспарт з гуманітарным грузам для тых, хто застаўся.
На 15 сакавіка Украіна дамовілася з Расіяй пра дзевяць гуманітарных калідораш у чатырох абласцях — Данецкай, Кіеўскай, Сумскай і Харкаўскай.