З Катара Лукашэнка прыляцеў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты

З Катара Лукашэнка прыляцеў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты

30 кастрычніка з Катара Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Падчас рабочага візіту ў яго запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам гэтай краіны. Як адзначае БЕЛТА, на сустрэчах абмяркуюць перспектыўныя накірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама рэалізацыю сумесных праектаў. Вядома, што трэці год запар расце беларускі экспарт у ААЭ. Бізнесмены з далёкай краіны інвестуюць у нашу краіну, найперш іх цікавіць сфера інфармацыйных тэхналогій.

У Катары Лукашэнка знаходзіўся з афіцыйным візітам. На перамовах з кіраўніцтвам гэтай краіны беларускі лідар дамовіўся аб садзейнічанні больш цеснаму гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню Беларусі і Катара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі