З гурта "ДДТ" сышоў апошні прадстаўнік "залатога" складу

Саксафаніст Міхаіл "Дзядзька Міша" Чарноў абвясціў пра сыход са складу гурта "ДДТ".  У якасці прычыны для такога рашэння ён назваў звальненне бубнача Ігара Дацэнка і розныя погляды на музыку з лідарам калектыву Юрыем Шаўчуком.

"29.09.2010 я адыграў апошні канцэрт у гурце "ДДТ", - піша Дзядзька Міша ў сваім блогу. - Гэты канцэрт прайшоў у цудоўным месцы - у старажытнарымскім амфітэатры ў Кейсарыі (Ізраіль). Прычына сыходу з гурта - звальненне Ігара Дацэнка, бубнача, які уваходзіў з Шаўчуком у легендарны піцерскі «залаты» склад калектыву. Я заставаўся апошнім з гэтага складу. Акрамя таго, гурт пераарыентоўваецца на электронна-камп’ютарны стыль, дзе я адчуваю сябе лішнім - не бачу і не чую сябе ў гэтай музыцы".

Фота: ddt.1nsk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі