З Беларусі з'ехала ўдзельніца жаночых маршаў мастачка Аляксандра Гушча

Мастачка і дызайнерка Аляксандра Гушча з'ехала з Беларусі. У сацсетках яна напісала, што зрабіла сабе падарунак на дзень святога Валянціна — пераезд у іншую краіну.

"У нейкі момант я зразумела, што стамілася жыць з адчуваннем цікаючага таймера над галавой.
Мяне, напэўна, хтосьці асудзіць за гэта рашэнне, але, паклаўшы руку на сэрца, — я ні пра што не шкадую",
— піша яна.

Гушча дадае, што выехала з Беларусі не з дапамогай фондаў, а праз працу.

Аляксандра Гушча — актыўная ўдзельніца жаночых маршаў і маршаў людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі, якія праходзілі ў Беларусі ў 2020-м. Падчас акцый яе затрымлівалі, аднак дзяўчына працягвала хадзіць на іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.