Вы тут

З Беларусі высылаюць супрацоўніка Генконсульства Польшчы ў Брэсце

Грузавік польскага грамадзяніна / МУС Беларусі

З Беларусі высылаюць супрацоўніка Генконсульства Польшчы ў Брэсце, паведамляе тэлеканал АНТ.

Улады нашай краіны сцвярджаюць, што супрацоўнікі Генконсульства арганізавалі спробу ўцёкаў у Польшчу польскага грамадзяніна, падазраванага ў смяротным ДТЗ, здзейсненым у Беларусі. Увечары 30 снежня ў Івацэвіцкім раёне грузавік, якім кіраваў 22-гадовы паляк, на трасе Брэст — Мінск — мяжа РФ сутыкнуўся з легкавіком, загінулі дзве беларускі. Замежніку часова абмежавалі права выезду з Беларусі.

"Аднак 3 студзеня, каб пазбегнуць адказнасьці, гэты грамадзянін паспрабаваў пакінуць нашую краіну і схавацца на тэрыторыі Польшчы, але быў затрыманы памежнікамі, заявіў прэс-сакратар МЗС РБ Анатоль Глаз. — Намі дакладна ўстаноўлена, што спробу ўцёкаў ініцыявалі і арганізавалі супрацоўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце".

Паляк разам з бацькам ехаў з Беларусі ў Польшчу на рэйсавым аўтобусе. Але яго знялі беларускія памежнікі. Беларускі бок сцвярджае, што затрыманы польскі кіроўца распавёў пра дапамогу, якую атрымаў ад супрацоўнікаў Генконсульства Польшчы (яму купілі і прывезлі на аўтавакзал квіток).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.