З Беларусі расійскім вайскоўцам ва Украіну адправілі тону кансерваў
![Адпраўка груза / t.me/RusEmbassyMinsk/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/22_19.jpg.webp?itok=kqVhmq9U)
Адпраўка груза / t.me/RusEmbassyMinsk/
З Беларусі расійскім вайскоўцам ва Украіну адправілі тону кансерваў. Арганізатарам з'яўляецца расійскі пасол у РБ Барыс Грызлоў. Прэс-служба пасольства РФ падкрэслівае, што дапамога прызначана для расійскіх вайскоўцаў, "якія выконваюць баявыя задачы".
Што адпраўлена, акрамя кансерваў (спецыяльна адзначаецца, што яны беларускай вытворчасці), не ўдакладняецца. Груз ужо прыбыў у Маскву і адтуль "у бліжэйшы час будзе дастаўлены на перадавую".
![З Беларусі расійскім вайскоўцам ва Украіну адправілі тону кансерваў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/23_25.jpg.webp?itok=liHKHinW)
t.me/RusEmbassyMinsk/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.