З Беларусі перанеслі чарговыя міжнародныя спаборніцтвы

З Беларусі перанеслі чарговыя міжнародныя спаборніцтвы

З Беларусі перанеслі чарговыя міжнародныя спаборніцтвы — камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзьбе, які мусіў прайсці ў Мінску ў красавіку 2022 года. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый вырашыла, што ў нашай краіне ён не будзе праходзіць. Яна спаслалася на палітычную сітуацыю, санкцыі і адсутнасць авіязлучэння. Краіну, у якой правядуць сусветнае першынство, назавуць пазней.

Камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзьбе быў запланаваны ў Мінску яшчэ ў траўні 2020 года. Але яго перанеслі на 2022 год з-за сітуацыі з пандэміяй каранавіруса.

Раней наша краіна з-за палітычнай сітуацыі ўжо пазбавілася права правесці чэмпіянат свету па хакеі, па класічным паўэрліфтынгу, па сучасным пяцібор'і, засталася без каманднага першынства Еўропы па настольным тэнісе, чэмпіянату Еўропы па велатрэку. З Беларусі таксама перанеслі этап Кубка свету па біятлоне. Вымушаная была пераносіць/адмяняць таварыскія, афіцыйныя матчы Беларуская федэрацыя футбола. А хакейнае "Юнацтва" засталося без Лігі чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі