З БАТЭ сышоў 18-гадовы форвард Арцём Шуманскі. У камандзе ён быў з вясны 2019-га. У асноўным складзе барысаўчан дэбютаваў у 17-гадовым узросце, у 33 афіцыйных паядынках забіў 5 галоў.
"Я пераходжу ў іншы клуб, — кажа футбаліст. — Нехта скажа: рана. Нехта будзе вінаваціць кіраўніцтва. Маўляў, не ўтрымалі. Гэтае рашэнне я прыняў сам".
Шуманскі працягне кар'еру на Кіпры ў складзе "Арыса". Па неафіцыйнай інфармацыі, сума трансфера склала каля 400 тысяч еўра.