З атамнай электрастанцыі "Фукусіма-1" эвакуявалі ўвесь персанал

Увесь персанал быў эвакуяваны ў панядзелак з аварыйнай японскай АЭС "Фукусіма-1". Над трэцім энергаблокам з'явіўся шэры дым, паведамляе РІА "Новости".


Аб прычынах эвакуацыі персанала і задымлення пакуль не паведамляецца. На тэрыторыю АЭС выклікалі пажарных.


Нагадаем, пасля магутнага землятрусу 11 сакавіка на японскай АЭС "Фукусіма-1" адбылася серыя аварый, якія былі выкліканыя сапсаванай сістэмай ахалоджвання. На атамнай электрастанцыі былі зафіксаваныя некалькі ўцёчак радыяцыі. З 20-кіламетровай зоны вакол АЭС былі эвакуяваныя ўсе мясцовыя жыхары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі