З адной візай — у дзве краіны
З 1 красавіка Польшча не будзе прапускаць беларускіх грамадзян з двума
пашпартамі. Да гэтага рашэння, калі ў вас скончыўся тэрмін дзеяння
пашпарту, але не скончылася польская віза, вы мелі права наведваць
Польскую Рэспубліку з двума дакументамі адначасова. Зараз жа будзе неабходна не толькі мяняць пашпарт у мясцовым АВІРы, але і наведаць польскую амбасаду для атрымання новай візы.
Што рабіць, калі ў беларускага пашпарту скончваецца тэрмін дзеяння, а, напрыклад, польская віза яшчэ дзейнічае пэўны перыяд, нам патлумачылі ў консульскім аддзеле Польскай Рэспублікі:
“Вам, на жаль, давядзецца рабіць новую візу. Патрэбна будзе яшчэ раз прыносіць дакументы на службовую візу. Пасля гэтага консул будзе вырашаць, на колькі вам можна выдаць візу. Таму што вы ўжо наведвалі Польшчу па гэтай візе.
Магчыма, што вам дадуць візу да канца тэрміну, які ў вас стаяў раней. Яна будзе дзейнічаць са дня звароту і да канца тэрміну дзеяння ў старым пашпарце”.
Гэта не першы падарунак ад польскага ўраду для грамадзян Беларусі. Так, напрыклад, маючы польскую візу можна бясплатна наведаць Славацкую Рэспубліку. Гаворыць супрацоўніца амбасады:
“Калі ў вас польская шматразовая віза, то можна. Толькі Славакію вы маеце права наведаць, іншыя краіны не падтрымліваюць гэтую дамову. Калі вы звяртаецеся ўпершыню па польскую візу, то можаце атрымаць толькі аднаразовую візу. Кошт яе складае 5 еўра.
Выдаецца яна на адзін месяц, але на 14 дзён знаходжання на тэрыторыі Польскай Рэспублікі. Пасля гэтага вы маеце права замовіць мультывізу, якая будзе каштаваць 24 еўра.”
Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі і ў самім польскім прадстаўніцтве ў Мінску:
“Вы сапраўды можаце наведаць Славацкую Рэспубліку, калі атрымалі шматразовую польскую візу з пазнакай multi”.
Але ж звычайна першым месцам, куды звяртаецца чалавек дзеля вандроўкі за мяжу, – гэта турыстычнае агенцтва. Мы запыталі ў сталічнага тураператара кампаніі “Разма-М”, якая на гэты момант сітуацыя з візамі дзвюх краін. Вось што расказала нам мэнэджэр Таццяна:
“Раней пры наяўнасці славацкай візы чалавек здольны быў знаходзіцца ў Польшчы на працягу 4-5 дзён. Зараз гэта адменена: вы можаце праехаць транзітам праз Польшчу па славацкай візе, кошт якой складае прыкладна 35 еўра”.
Атрымліваецца, што не мае сэнсу набываць асобна славацкую візу, калі можна замовіць шматразовую польскую з правам з’ездзіць у тую ж Славакію. Да таго ж, каштаваць гэта будзе прыкладна на 10 еўра менш.
Другая парада ад Еўрапейскага радыё: не рабіце польскую візу на год, калі прыйдзецца неўзабаве мяняць беларускі пашпарт. Тады вам проста давядзецца плаціць два разы.
Фота — www.bel.ru