Вы тут

З 24 лютага ў Беларусь з Украіны прыбылі ўсяго 1515 чалавек

Лічба, якую цяжка патлумачыць прапагандыстам рэжыму

З 24 лютага ў Беларусь з Украіны прыбылі ўсяго 1515 чалавек, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт. З іх — 842 грамадзяніны РБ, 450 — Украіны, 223 — іншых краін. За гэты час у Польшчу з'ехалі 1,3 млн украінцаў.

Прапагандыстам у Мінску цяжка патлумачыць сітуацыю, бо яны кажуць пра "нацысцкую Украіну", "агрэсіўнае NATO" і "Беларусь-міратворцу". Атрымліваецца, што людзі не спяшаецца ратавацца ад "нацыстаў" у краіне-"міратворцы", а едуць у краіны NATO.

Памежнікі РБ правяраюць дакументы / /vk.com/gpkgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.