З 2020 года з Беларусі з'ехалі да 300 тысяч чалавек — DW

Паток эміграцыі не змяншаецца, лічаць эксперты / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пасля выбараў прэзідэнта 2020-года, на фоне жорсткіх рэпрэсій і расійскай агрэсіі супраць Украіны з Беларусі з'ехалі сотні тысяч чалавек, піша DW. Рэсурс прыводзіць меркаванне прадстаўніка Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой у краінах Балтыі Сержа Наўродскага. Па яго звестках, "толькі ў Еўрасаюз пераехалі 135 тысяч чалавек. Гэта тое, што мы дакладна можам падлічыць". А ёсць яшчэ Расія і іншыя бязвізавыя краіны.

"Думаю, максімальна набліжаная да рэальнасці лічба — гэта 150-200 тысяч чалавек", — кажа Наўродскі.

Эканаміст Леў Львоўскі лічыць, што колькасць рэлакантаў можа быць вышэйшай — аж да 300 тысяч чалавек. Пры гэтым паток эміграцыі не змяншаецца. Напрыклад, з IT-сферы пасля 24 лютага — пачатку вайны супраць Украіны — звольнілася каля 11 тысяч работнікаў. Хутчэй за ўсё гэта было звязана з пераездам. З улікам таго, што колькасць занятых у IT-сферы ў Беларусі складае 100-150 тысяч, атрымліваецца, што яна страціла ад 7 да 10% супрацоўнікаў, і гэта не мяжа, кажа Львоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.