З 200 кіроўцаў віцебскіх “маршрутак” толькі 20 прызнаныя дысцыплінаванымі

Прызы для дысцыплінаваных кіроўцаў маршрутных таксовак падрыхтавала віцебская Дзяржаўтаінспекцыя.  Галоўным крытэрам адбору прызёраў стала адсутнасць парушэнняў на дарогах на працягу некалькіх гадоў. З амаль 200 кіроўцаў “маршрутак” самымі дысцыплінаванымі, паводле меркавання супрацоўнікаў ДАІ, з’яўляюцца толькі 20. Яны і атрымаюць падарункі, паведамляе “Народная газета”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі