З 14 студзеня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў

З 14 студзеня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў

З чацвярга, 14 студзеня, у Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны апусціцца да 20-25 градусаў ніжэй за нуль. Пра гэта БЕЛТА паведаміў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак і сераду наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам магутнага цыклона. У гэтыя дні чакаюцца значныя ападкі, месцамі завіруха. Аднак тэмпература паветра не будзе ніжэйшая за 10 марозу (на поўначы Беларусі). З чацвярга на працягу сутак прагназуецца ад мінус 1 на Гомельшчыне да мінус 13 на паўночным захадзе (уначы пры праясненнях — да 16 марозу).

У пятніцу, 15 студзеня, у начныя гадзіны чакаецца 13-20 градусаў са знакам мінус, пры праясненнях — 21-23 марозу. На поўдні краіны тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў ніжэй за нуль. У дзённыя гадзіны па Беларусі будзе ад 6 да 13 градусаў марозу, на поўначы — мінус 17.

У суботу і нядзелю ў начныя гадзіны будзе ўжо да 21-25 градусаў марозу.

З 14 студзеня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі