Вы тут

Юрый Шаўчук адмовіўся выступаць у Цюмені ў зале з літарай Z

Юрый Шаўчук / obzor.lt

Расійскі рок-гурт ДДТ адмовіўся выступаць на пляцоўцы ў Цюмені, дзе намалявалі літару Z. Пра гэта лідар гурта Юрый Шаўчук расказаў у інтэрв'ю журналісту Аляксандру Плюшчаву на яго YouTube-канале.

"Можа, забараніць наш канцэрт вырашылі, бо мы памянялі залу. У нас была зала заяўленая для канцэрту, і там яны намалявалі вялізную літару Z. Мы адмовіліся там граць, перанеслі канцэрт у іншую залу. Іншую залу нам ужо не далі", — распавёў Шаўчук.

Літара Z выкарыстоўваецца як сімвал расійскай агрэсіі супраць Украіны. У шэрагу краін яе публічнае выкарыстанне забароненае і караецца штрафамі.

Прэс-сакратар Цюменскага канцэртна-тэатральнага аб'яднання Наталля Рабкова ў каментары парталу 72.RU заявіла, што не ведае прычыны пераносу канцэрта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.