Затрыманы юрыст і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак
![Затрыманы юрыст і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/zn1.jpg.webp?itok=mAm9CfhH)
Юрыст і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак затрыманы ў Мінску. Раніцай 9 верасня ён паспеў напісаць слова "маскі", а па тэлефоне толькі вымавіў фразу "падобна, хтосьці да нас прыйшоў" і адключыўся.
У Знака было запланавана ўключэнне ў эфіры "Эхо Москвы", чаго не адбылося. Вядучыя сказалі, што адсутнасць сувязі з ім "гэта трывожны сігнал". Ранішні эфір радыёстанцыі мае назву "Беларусь — дзе Знак?".
Пазней з'явілася фота затрымання ў офісе штабу Віктара Бабарыкі. Чакаецца, што ў сераду пройдзе ператрус дома ў Знака. "Працэсуальныя дзеянні" праводзіць Следчы камітэт.
Цяпер на волі ў Беларусі са складу кіраўніцтва Каардынацыйнай рады застаецца толькі Святлана Алексіевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.