Ёку Ону ўзнагародзіла Хірасіма

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Музея сучаснага мастацтва, Она была адным з піянераў канцэптуальнага мастацтва, а таксама дасягнула вялікіх поспехаў як музыка, рэжысёр і пісьменнік. Цырымонія ўзнагароджання Ёка Она пройдзе ў ліпені.

Раней прэміяй Хірасімы, якая ўручаецца раз на тры гады, узнагароджваліся мастак Роберт Раўшэнберг і архітэктар Даніэль Лібескінд, а таксама дызайнер Ісей Міяке.

Ёка Она нарадзілася ў Токіо і ў сваіх 20 гадоў пераехала ў Н’ю-Ёрк, дзе жыве цяпер. Мастацтвам яна пачала займацца яшчэ ў 1960-х гадах, актыўна ўдзельнічаючы ў дзейнасці вядомага еўрапейскага арт-руху Fluxus. У 2009 годзе Она атрымала ганаровага Залатога льва Венецыянскай біенале за ўклад у мастацтва.

Фота: www.myspace.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі