Ёка Она дапаможа аўтыстам

Новая карціна Ёка Она "Абяцанне" будзе прададзеная на дабрачынным аўкцыёне, прыбыткі якога пайдуць у фонд даследаванняў аўтызму. Прэзентацыя карціны і гандаль адбудуцца ў Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН 2 красавіка 2009 года, у другі Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра праблему аўтызма (World Autism Awareness Day, WAAD), паведамляе AFP.

На сайце фонду Autism Speaks, у карысць якога пойдуць грошы ад карціны Ёка Она, размешчаныя дэталі аўцыёну: аказваецца, карціна будзе разрэзаная на 58 фрагментаў, якія зваротна складуць у адзіную карціну тады, калі будуць знойдзены лекі ад аўтызму. ААН вызначае аўтызм як "парушэнне развіцця, якое выяўляецца на працягу першых гадоў жыцця дзіцяці і з'яўляецца следствам неўралагічнага засмучэння, якое ўплывае на функцыянаванні мозгу і на якое пакутуюць пераважна дзеці".

На Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва 2009 года Ёка Она атрымае ганаровага "Залатога льва" як "найвялікшая мастачка нашага часу": так аргкамітэт гэтай найбуйнейшай выставы адзначае ўнёсак Она ў выяўленчае мастацтва другой паловы XX стагоддзя.

Фота: www.upmonitor.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі