Ёханэс Хан: Магерыні не прыехала ў Беларусь, бо ў краіне не было Лукашэнкі

Ёханэс Хан: Магерыні не прыехала ў Беларусь, бо ў краіне не было Лукашэнкі

Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адмяніла свой візіт у Мінск, бо ў краіне ў гэты час не было Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў еўракамісар па палітыцы добрасуседства і пытаннях пашырэння Ёханэс Хан

Ёханэс Хан: "У дачыненні да Беларусі я быў упэўнены, што мая калега, спадарыня Магерыні, будучы ў Беларусі ў гэтыя дні працягне перамовы, але, на жаль, візіт не адбыўся, таму што прэзідэнт Беларусі таксама знаходзіцца не ў краіне".

Як паведамлялася раней, візіт у Мінск вярхоўнай прадстаўніцы ЕС быў запланаваны на 4 кастрычніка. Аднак Аляксандр Лукашэнка ў гэты час быў у Жытоміры на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Там ён сустракаўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Візіт Лукашэнкі ў Жытомір быў запланаваны да таго, як стала вядома аб прыездзе Магерыні ў Мінск. 

Нягледзячы на тое, што сустрэча Магерыні і Лукашэнкі не адбылася, Ёханэс Хан выказаў надзею, што будзе падпісана як візавае пагадненне, так і пагадненне аб прыярытэтах партнёрства паміж ЕС і Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі