Yellow Brick Road збіраюцца здзівіць Deep Purple і сябе

Па словах хлопцаў, яны проста адправілі мэнэджарам гурта "Deep Purple" свае запісы і відэа з канцэрту, пасля чаго тыя зрабілі выбар на іх карысць.

Бас-гітарыст і мэнэджар Yellow Brick Road Зміцер Хламаў сцвярджае, што галоўнае ў такіх пытаннях - жаданне:

"Мы вельмі жадалі сыграць на разагрэве ў нашых куміраў дзяцінства. Мы зрабілі прома-пакет, склалі заяву і ні на што не разлічвалі. А мэнэджмент гурта разгледзеў заяву і зацвердзіў нас на разагрэў. Мы былі проста ў шоку" .

Але ў сапраўдным шоку былі бацькі музыкаў, даведаўшыся, што іх дзеці будуць граць на адной сцэне з зоркамі іх маладосці.

Ў эфіры Еўрарадыё Зміцер адзначыў, што Yellow Brick Road сваім выступам намераны здзівіць не толькі Deep Purple але і сябе:

"Я думаю, выступ будзе такі, Deep Purple -style. Магчыма, у нас будуць нейкія дадатковыя музыкі. Мы хочам здзівіць сябе і здзівіць Deep Purple".

Наступныя ў спісе Yellow Brick Road - Led zeppelin, The White Stripes, Wolfmother і, па словах басіста гурта, спіс можна працягваць бясконца.

Варта адзначыць, што гурт Yellow Brick Road утварыўся ў 2009 годзе. За час свайго існавання музыкі адыгралі больш за 80 канцэртаў у Беларусі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Чэхіі і Германіі і выпусцілі 2 альбомы.

Нагадаем, канцэрт Deep Purple у Мінску адбудзецца 27 сакавіка.

Фота: http://alternative-by.org/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі