Вы тут

Яшчэ адзін рэгіянальны тэлеграм-чат прызнаны экстрэмісцкім

Інтэрнэт-рэсурсы, якія рызыкнуць перадрукаваць інфармацыю з навагрудскага чата, будуць заблакаваныя​ / pixabay.com

Тэлеграм-чат "Наваградак для жыцця (чат)" прызнаны экстрэмісцкім, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Супрацоўнікі пракуратуры Навагрудскага раёна пачыталі, што там пішуць, і вырашылі, што прачытанае можна трактаваць як "заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці: несанкцыянаваных мітынгаў і масавых беспарадкаў, актаў вандалізму і хуліганства, а таксама гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў".

У выніку пракурор раёна напісаў заяву ў суд і папрасіў прызнаць інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-чата экстрэмісцкімі матэрыяламі. Суд задаволіў заяву. Рашэнне суда ўжо адправілі ў міністэрства інфармацыі, якое павінна ўнесці тэлеграм-чат у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Інтэрнэт-рэсурсы, якія рызыкнуць перадрукаваць інфармацыю з навагрудскага чата, будуць заблакаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.