Ярмошына патлумачыла, чаму Лукашэнка не адкрыў выбарчы рахунак

Кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, чаму Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не адкрыў выбарчы рахунак. На дадзеным этапе кампаніі, каб завесці рахунак, прэтэндэнт мусіць асабіста прыйсці ў банк і адкрыць рахунак. І толькі калі яго зарэгіструюць кандыдатам, ён можа даручыць гэта прадстаўніку.

Па словах Ярмошынай, Аляксандр Лукашэнка як чалавек заняты і пад аховай не мае такой магчымасці — наведаць аддзяленне банка.

Нагадаем, выбарчыя рахункі маюць ужо шэсць прэтэндэнтаў. Не маюць фондаў Лябедзька і Лукашэнка. Анатоль Лябедзька раней заяўляў, што будзе ствараць фонд толькі тады, калі яго зарэгіструюць кандыдатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі