Янукевіч: Партыя БНФ не будзе выбіраць адзінага кандыдата ў АДС

Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч не бачыць сэнсу для партыі ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах без змены выбарчага заканадаўства. Гэтыя яго словы перадае БелаПАН. Янукевіч адзначыў, што кампанія па змене выбарчага заканадаўства з'яўляецца адным з ключавых пунктаў яго праграмы. На яго думку, калі заканадаўства будзе зменена так, каб у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў трапілі прадстаўнікі апазіцыі, то сэнс удзельнічаць у выбарах ёсць. Аднак калі зменаў не адбудзецца, то апазіцыйны кандыдат ад Партыі БНФ будзе тэхнічным кандыдатам у выбарах з загадзя вызначаным вынікам.

Пры гэтым Янукевіч адзначыў, што ў будучыні пры змене сітуацыі ён бы хацеў сам балатавацца на пост прэзідэнта.

Новы старшыня БНФ падкрэсліў, што партыя не плануе выходзіць з кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Аднак, па ягоных словах, будзе істотна зніжаны фармат прысутнасці партыі: на паседжаннях АДС партыю будзе прадстаўляць не старшыня ці яго намеснікі, а хто-небудзь іншы, напрыклад, на ўзроўні сакратара партыі.

Таксама Янукевіч паведаміў, што Парытя БНФ, хутчэй за ўсё, выйдзе з працэсу абрання адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі