Ялінку... з бутэлек шампанскага паставілі ў Салігорску

Ялінку... з бутэлек шампанскага паставілі ў Салігорску

Салігорскі "Парк чатырох стыхій" упрыгожылі самаробныя ялінкі. Тут праходзіць конкурс пад назвай "Парад ялінак 2018", піша kurjer.info

Пераможцу будуць абіраць да 12 студзеня інтэрактыўным галасаваннем.

Такі конкурс праходзіць у Салігорску ўжо другі год запар. Летасць яго ўдзельнікі стварылі 10 нестандартных ялінак, сёлета іх колькасць павялічылася да 15.

У конкурсе ўдзельнічаюць ялінкі з бутэлек шампанскага, выкарыстаных шын, пластыкавых кубачкаў, металічныя і драўляныя канструкцыі. Прадпрыемствы ўпрыгожылі свае кампазіцыі не толькі гірляндамі, але і размаляванымі пернікамі, і нават трыкатажнымі вырабамі.

Увечары ўсе ялінкі свецяцца, каб наведвальнікі маглі рабіць сэлфі на іх фоне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі