Якая дача ў Зянона Ломаця?
Высветлілася, што дача старшыні Камітэта дзяржкантролю знаходзіцца ў мястэчку Ракаў пад Мінскам. Еўрарадыё пабывала ля дома Зянона Ломаця і паразмаўляла з ракаўчанамі наконт таго, як жыве вядомы чыноўнік у вольны ад працы час. На вуліцу, дзе знаходзіцца "Ломацеў дом", мне паказаў дзевяцігадовы Валяр'ян – першы на каго я натыкнуўся ў Ракаве. Я накіраваўся фатаграфаваць вялізны ружовы катэдж…
"Ды не, вось яго дом, - паказаў на самую звычайную цагляную хату жыхар Ракава Віктар, як высветлілася, сусед Зянона Ломаця. – Такі ў Ракаве зараз тысяч трыццаць-сорак каштуе. За домам – сучасная цяпліца. Як Зянон Кузьміч прыязджае, пытаецца пра мясцовыя навіны. Здараецца, цвікоў папросіць, нажоўку, бензапілу, каб зрэзаць старыя яблыні. А дрэннага пра яго я нічога не ведаю. Вельмі добры сусед, між іншага".
Віктар упэўніваў, што унутры "Ломацевага дома" "усё як ва ўсіх": няма ані залатых унітазаў, ані мармуровых басейнаў. Да і катэджам дачу Зянона Ломаця не назавеш нават з нацяжкай. Яшчэ раз перапытваю ў Віктара, ці ўпэўнены ён у сваіх словах, ці гэта дача старшыні КДК…
"А яму не трэба гэта, не трэба вялікіх катэджаў і асабнякоў, - расказвае Віктар пра шырокую душу Зянона Ломаця. - Яму трэба, каб было цёпла, утульна, каб была звычайная добрая ежа, свая, каб для здароўя было больш карысці".
Пытаюся, ці ахоўвае нехта "Ломацеў дом" — па сутнасці, загарадную рэзідэнцыю старшыні Камітэта дзяржкантролю.
"Сабака калі моцна брэша, я выйду на ганак і пагляджу – што там здарылася, - расказвае сусед Віктар пра сістэму аховы "Ломацевага дома". - Ну любіць ён гэтага сабаку, хоць той і злюка…"
Дзіўна, але ў Ракаве Зянона Ломаця лічаць за свайго — быццам гэта не высокапастаўлены дзяржаўны чыноўнік, а мясцовы бацюшка. Дарэчы. і жонка Зянона Ломаця ходзіць у мясцовую царкву, а на зямлі працуе нароўні з іншымі ракаўскімі жанчынамі. Пра гэта Еўрарадыё расказалі бабулі, што вярталіся з нядзельнай царкоўнай службы.
Бабулі: "Жонка, кажуць, гаспадыня нармальная. І маці, якой было ўжо цяжка хадзіць, ўсё роўна ў градках поралася. Працавітыя яны людзі, жонка дык асабліва, і ў царкву ходзіць, хоць тут і многа такіх. І хата ў іх звычайная, купілі і трошкі лепш адрамантавалі".
Праўда, некаторыя ракаўчане пра Зянона Ломаця толькі чулі, а ў вочы ніколі не бачылі.
"Дача ягоная тут. Я яго ў вочы не бачыла, ён мне ні добрага, ні дрэннага не рабіў, - расказвае мясцовая жанчына, якую мы злавілі на выхадзе з крамы. - Вось каб сустрэла, дык і не ведаю, ці пазнала б".
Праўда, загартоўка старшыні КДК дае пра сябе ведаць. І ў Ракаве Зянон Ломаць рэгулярна займаецца праверкамі, вывуджвае інфармацыю пра ўсю мясцовую інфраструктуру.
"Так, цікавіцца — і жыццём, і ўсім астатнім, - пацвярджае старшыня мясцовага сельсавета Аляксандр Мякіна. - Ён і сам праедзе і паглядзіць — і па сельскай гаспадарцы, і па ўсім астатнім. Калі нешта не так, адразу ўсе пра гэта даведаюцца і недахопы выпраўляюцца. Некалькі разоў такое здаралася ў нашай сельскай гаспадарцы. І зерняток ён наведае, і паглядзіць, што ў палях робіцца, і па будаўніцтве, і па ўсім астатнім. Чалавек цалкам прыстойны, вельмі нават".
За некалькі гадзін побыту ў Ракаве нічога дрэннага пра Зянона Ломаця я ні ад каго не пачуў.

Фота аўтара