Вы тут

Як Зяленскі і Пуцін размаўляюць з параненымі на вайне

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі / ВВС

"Бі-Бі-Сі" параўнала, як прэзідэнты Украіны і Расіі адносяцца да пацярпелых на вайне. Уладзімір Зяленскі за тры месяцы ўжо неаднаразова (не менш за тры разы) бываў у ваенных шпіталях, размаўляў з параненымі, уручаў узнагароды. Уладзімір Пуцін упершыню прыехаў у ваенны шпіталь 25 траўня, на чацвёртым месяцы вайны. Яго суправаджаў міністр абароны Сяргей Шайгу. Пуціна цікавіла, ці хочуць параненыя расійскія вайскоўцы і далей служыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.