Вы тут

Як змянілі дваровыя канцэрты Лявона Вольскага і яго слухачоў?

Лявон Вольскі / Еўрарадыё

Дваровая актыўнасць з канцэртамі, лекцыямі, кавай з цукеркамі ды іншымі цікавосткамі спрацавала на аб’яднанне беларусаў, фармаванне грамадзянскай супольнасці. Так кажуць эксперты з аналітыкамі. Шараговыя беларусы, жыхары дамоў вакол гэтых двароў з актыўнасцямі, кажуць прасцей: яны нарэшце пазнаёміліся са сваімі суседзямі. Ну а музыканты, гісторыкі, пісьменнікі ды іншыя “лектары” дапамаглі людзям у гэтым знаёмстве. Чым, відаць, і выклікалі вялікую незадаволенасць ва ўладаў. І цяпер фактычна кожная такая сустрэча ў дварах завяршаецца затрыманнямі.

Чым цікавыя былі Лявону Вольскаму выступы на імпрэзах у дварах? Ці здзіўлены музыкант тым, што яго даўняя песня “Тры чарапахі” стала адным з гімнаў сёлетніх пратэстаў? Як дваровая актыўнасць змяніла беларусаў і ці стануць яны больш цікавіцца айчыннай культурай? Разважае Лявон Вольскі.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.