Як выглядае станцыя метро ў Тбілісі пасля абвалу столі (відэа)

Як выглядае станцыя метро ў Тбілісі пасля абвалу столі (відэа)

У Тбілісі на станцыі метро “Варкецілі” абрынулася канструкцыя падвеснай столі. На шчасце, ахвяр няма. Пацярпелі 14 чалавек, яны шпіталізаваныя. Жыццю гэтых людзей нішто не пагражае.

Са станцыі тэрмінова вывелі пасажыраў. На месцы працавалі ратавальнікі і медыкі.

У мінулым годзе на “Варкецілі” быў цалкам адрамантаваны інтэр’ер (ён каштаваў больш за 100 тысяч еўра). Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны здарэння, вядзецца следства. У Тбілісі правяраюць будынкі, у якіх нядаўна праводзіўся рамонт, інфармуе сайт apsny.ge.

Як выглядае станцыя метро ў Тбілісі пасля абвалу столі (відэа)
Фота: on.ge

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі