Як у Мінску будуюць самую глыбокую станцыю метро (фота)
Агенцтва “Мінск-навіны” апублікавала фотарэпартаж з будаўніцтва самай глыбокай станцыі мінскага метро. Глыбіня “Юбілейнай плошчы”, якая знаходзіцца на будучай трэцяй лініі, у ніжэйшай кропцы складае каля 30 метраў. Паколькі зусім блізка знаходзяцца шматпавярховыя жылыя дамы, асаблівая ўвага надаецца ўмацаванню сцен катлавана. Здача аб’екта запланавана на другое паўгоддзе 2019 года.
Фота: minsknews.by