Як разумець тых, хто мае праблемы са здароўем і не размаўляе

Як разумець тых, хто мае праблемы са здароўем і не размаўляе

У Беларусі існуе праект развіцця альтэрнатыўнай і дадатковай камунікацыі free MOWA. Дзякуючы яму людзі, якія маюць праблемы са здароўем і не могуць па розных прычынах размаўляць, маюць магчымасць выказаць сваю волю з дапамогай розных спосабаў: гэта могуць быць як адмысловыя прылады і камп'ютарныя праграмы, так і звычайныя карткі з алфавітам альбо малюнкамі. Чаму важна размаўляць з тымі, хто, падаецца, не можа гэта рабіць у сілу свайго псіхафізічнага развіцця, як правільна камунікаваць з  дарослымі, якіх "разбіў" інсульт,  што неабходна, каб у Беларусі змяняліся адносіны да людзей, "на якіх махнулі рукой дактары" — пра гэта і іншае ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з аўтаркай праекта free MOWA, дацэнтам кафедры псіхалогіі БДУ Таццянай Сініцай.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі