Калі заплюшчыць вочы — яно знікне. Здаецца, так беларускія чыноўнікі ставяцца да вайны ва Украіне, у якую Расія ўцягнула Беларусь. Што адбываецца ў іх галовах? Як яны могуць працягваць працаваць на ўлады, якія дазволілі абстрэльваць украінскія гарады з тэрыторыі Беларусі?
"Сумленныя людзі" ініцыявалі цікавую грамадскую кампанію: людзі пішуць звароты да "сваіх" дэпутатаў пра іх стаўленне да вайны. Што адказваюць дэпутаты? Пра гэта, а таксама пра антываенны рух унутры краіны размаўляем з каардынатаркай Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і заснавальніцай "Сумленных людзей" Аленай Жываглод.