Як беларускія баскетбалісты сенсацыйна перамаглі чэмпіёнаў Еўропы (відэа)

Як беларускія баскетбалісты сенсацыйна перамаглі чэмпіёнаў Еўропы (відэа)

З’явілася відэа сенсацыйнай перамогі мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе над чэмпіёнамі Еўропы. У панядзелак у Мінску ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2019 года каманда Аляксандра Круцікава выйграла ў славенцаў — 93:92 (26:24, 20:23, 29:27, 18:18). У складзе беларускай зборнай самым выніковым быў Дэван Садлер — 25 ачкоў, Максім Салаш набраў 20, Аляксандр Кудраўцаў — 18 ачкоў.

Зборная Беларусі няўдала стартавала ў адборы: прайграла ў гасцях славенцам — 74:87, саступіла дома Чарнагорыі — 67:91 і Іспаніі — 82:84. 28 чэрвеня беларусы згуляюць у гасцях з чарнагорцамі, а 1 ліпеня таксама ў гасцях — з іспанцамі. У групе “А” лідыруе Іспанія — 8 ачкоў, Славенія мае 6, Чарнагорыя — 5, Беларусь — 4 ачкі. На наступны этап кваліфікацыі праходзяць тры найлепшыя каманды групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі