Вы тут

Як аўстралійскія газеты пратэстуюць супраць урада

СМІ пратэстуюць супраць ператрусаў, якія праходзілі ў журналістаў / Reuters

Аўстралійскія газеты пратэстуюць супраць урада, які на заканадаўчым узроўні абмяжоўвае доступ журналістаў да інфармацыі. На першых палосах выданняў закрэсленыя ўсе фотаздымкі і тэкст. Падобнае можна пабачыць на рассакрэчаных дакументах спецслужбаў з купюрамі, а тут самыя ўплывовыя газеты краіны!

СМІ пратэстуюць супраць ператрусаў, якія праходзілі ў журналістаў, што займаліся расследаваннем скандальнай справы з дзейнасцю аўстралійскага спецназу ў Афганістане. У яго аснове былі сакрэтныя дакументы, нейкім чынам атрыманыя з Мінабароны ЗША, інфармуе theguardian.com. Апытанні паказваюць, што грамадская думка на баку журналістаў. Аўстралійцы лічаць, што яны павінны быць абаронены, калі пішуць на важныя для грамадства тэмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.