Вы тут

Ягор Мешчаракоў сышоў з пасады віцэ-старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола

Ягор Мешчаракоў у студыі Еўрарадыё

Вядомы беларускі баскетбаліст Ягор Мешчаракоў сышоў з пасады віцэ-старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола. Як піша "Прессбол", днямі ён напісаў заяву аб звальненні на ўласнае жаданне. Мешчаракоў адным з першых спартсменаў выступіў за новыя выбары і супраць гвалту сілавікоў, удзельнічаў у вулічных акцыях пратэсту. Па словах баскетбаліста, ён сышоў з федэрацыі без ціску. "Прычыны відавочныя — так будзе лепш для ўсіх", — кажа Ягор Мешчаракоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.