Within Temptation едуць у Мінск!

Гурт Within Temptation выступяць у Мінску 5 сакавіка, паведамляе AFISHA.TUT.BY .

Галандскія сімфа-металісты наведаюць беларускую сталіцу ў межах еўрапейскага тура, прымеркаванага да выхаду іх новай пласцінкі "Hydra". Апроч Беларусі, Within Temptation дадуць канцэрты ў Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі, Германіі, Францыі, Чэхіі, Фінляндыі і іншых краінах.

Месца правядзення мінскага канцэрту гурта пакуль не паведамляецца.

Фота: valkyrianmusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі