Вызвалілі выкладчыка БДУ, які абараняў студэнтаў ад затрымання

Вызвалілі выкладчыка БДУ, які абараняў студэнтаў ад затрымання

Выкладчыка гістарычнага факультэта БДУ, археолага Вадзіма Беляўца, затрыманага на плошчы Незалежнасці, адпусцілі з міліцыі. Беляўца затрымалі падчас студэнцкай акцыі, калі ён абараняў студэнтаў ад затрымання. 

У каментары Радыё "Свабода" выкладчык распавёў, што тлумачыў студэнтам заведамы правал іх акцыі: "Я думаю, што гэты паход з петыцыяй, папраўдзе, быў асуджаны на такога кшталту эксцэсы. Бо, наколькі я ведаю сітуацыю, будынак, да якога ішлі студэнты, з'яўляецца стабільнай пляцоўкай органаў унутраных справаў і гэтак далей". 

Аднак калі ён пабачыў, што студэнтаў затрымліваюць людзі ў цывільным, то папрасіў іх прадставіцца. У адказ яны затрымалі Беляўца. Ён пры гэтым не супраціўляўся. 

Выкладчыка завезлі ў Маскоўскае РУУС, узялі паказанні і адпусцілі. 

Белявец лічыць патрабаванні студэнтаў справядлівымі. "Я прытрымліваюся падобных поглядаў. Трэба думаць пра фармат акцый і больш узважана падыходзіць да іх", — дадае ён.

Белявец спасылаецца на тое, што 18 жніўня рэактар БДУ паведаміў, што не будзе звальняць супрацоўнікаў і студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях. Таму выкладчык спадзяецца, што з ім усё будзе добра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі