Вызвалены палітвязень Андрэй Чудзінаў

Андрэй Чудзінаў

Андрэй Чудзінаў / spring96.org

Вызвалены палітвязень Андрэй Чудзінаў, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў за кратамі са студзеня 2022 года. А ў сакавіку суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя Вольга Няборская) асудзіў яго на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у вулічнай акцыі 23 жніўня 2020-га ў сталіцы ("Марш Новай Беларусі"). Адзіным доказам віны Чудзінава стаў фотаздымак у яго тэлефоне, які раней забралі міліцыянеры.

Вядома, што ў зняволенні на палітвязня ціснулі і змяшчалі яго ў ШІЗА. У лістападзе 2022 года Андрэя Чудзінава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў — у турму № 4.  

Яго вызвалілі 13 кастрычніка, ён цалкам адбыў тэрмін.

Вызвалены палітвязень Андрэй Чудзінаў
"Марш Новай Беларусі", 23 жніўня 2020-га

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі