Вызваленне "азоўцаў" і баі ў Лісічанску — 127-я раніца вайны ва Украіне

Напярэдадні паміж Расіяй і Украінай адбыўся абмен палоннымі па формуле " 144 на144" / ГУР Мінабароны Украіны​ 
Напярэдадні паміж Расіяй і Украінай адбыўся абмен палоннымі па формуле " 144 на144" / ГУР Мінабароны Украіны​ 

Сёння ўначы расійскія войскі зноў абстралялі Харкаў. Пра гэта паведамляе Telegram-канале "Суспильне. Харкаў". Два выбухі прыйшліся па самому гораду. Яшчэ чатыры "прылёты" мясцовыя чулі на адлегласці. Украінскія журналісты адзначаюць, што расіяне практычна штодня абстрэльваюць Харкаў.

Аб сітуацыі на Данбасе: працягваюцца авіяабстрэлы Лісічанска. "Разбураны аддзел паліцыі, пашкоджана тэрыторыя НПЗ. Расіяне кінулі практычна ўсе сілы на захоп горада", піша раніцай у чацвер кіраўнік Луганскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Гайдай.

Па яго словах, у горадзе цяпер цяжка знайсці бяспечнае месца. "Людзі мараць хоць бы аб паўгадзіне цішыні, але акупанты не спыняюцца, абстрэльваючы з усіх наяўных відаў ўзбраення", — адзначае Гайдай.

Не спыняюцца абстрэлы тэрыторыі і ўздоўж ракі Северскі Данец. Расіяне б'юць па абодвух берагах: і з боку Севераданецка, і з боку Лісічанска. Мэта — блакаваць Лісічанск і ўзяць пад кантроль участак аўтадарогі Лісічанск-Бахмут.

У амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны адзначаюць, што расіскія войскі ў сераду дамагліся нязначных поспехаў на ўсход ад Бахмута ўздоўж шашы E40. Цяпер яны могуць пачаць падрыхтоўку да прамога наступу на Бахмут.

Акрамя таго, у сераду расіяне працягнулі наступальныя аперацыі на Славянск — баі ідуць на паўночным захадзе ад горада каля мяжы Харкаўскай і Данецкай абласцей. Эксперты інстытута пішуць і пра баі ў Харкаўскай вобласці — на іх думку, наступальная аперацыя ў гэтым рэгіёне Украіны "паказвае на тое, што ў Крамля ёсць тэрытарыяльныя амбіцыі за межамі Данбаса".

Освобождение "азовцев" и бои у Лисичанска — 127-е утро войны в Украине
Сітуацыя на фронце, па дадзеных Інстытута вывучэння вайны (ЗША) / understandingwar.org

Напярэдадні паміж Расіяй і Украінай адбыўся абмен палоннымі па формуле "144 на 144". Сярод вызваленых украінцаў — 95 абаронцаў "Азоўсталі", у тым ліку 43 ваеннаслужачых палка "Азоў". "Гэта найбуйнейшы абмен з пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання", — казалі ўчора ў Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны.

Вызваленыя вайскоўцы шчаслівыя, што ім удалося вярнуцца дадому, але яны знаходзяцца ў жахлівым стане. Пра гэта распавяла сястра камандзіра 36-й асобнай брыгады марской пяхоты Сяргея Валынскага Таццяна Харко. З ёй пагутарылі журналісты "Суспільне". Некаторыя "азоўцы", па яе словах, не чуюць ці не бачаць.

"Амаль усе, 99% без рук, без ног. Хтосьці не чуе, хтосьці не бачыць, але вочы шчаслівыя", — адзначыла яна. Самога Валынскага з палону не вярнулі. Таццяна распавяла, што сям'я не мае з ім ніякай сувязі.

Аб вызваленні з палону ўкраінскіх вайскоўцаў гаварыў у сваім вячэрнім звароце і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён удакладніў, што сярод вызваленых 59 байцоў Нацгвардыі, 30 — Ваенна-Марскіх Сіл, 28 вайскоўцаў арміі, 17 памежнікаў, 9 байцоў тэрабороны і адзін паліцэйскі. Самому старэйшаму з іх — 65 гадоў, самому маладому — 19.

Заходнія краіны працягваюць выдзяляць дапамогу Украіне. Брытанія перадасць Кіеву яшчэ 1 мільярд фунтаў стэрлінгаў (больш за 1,2 мільярда долараў) ваеннай дапамогі, каб УСУ здолела перайсці ў контрнаступленне. Мяркуецца, што аб гэтым сёння абвесціць прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан на саміце NATO ў Мадрыдзе. Так сцвярджае Bloomberg са спасылкай на офіс Джонсана. Грошы пойдуць на сістэмы СПА, беспілотнікі і "тысячы адзінак жыццёва неабходнай тэхнікі для ўкраінскіх вайскоўцаў".

Яшчэ 1,3 мільярда долараў Украіна ўжо атрымала ад ЗША. Гэта грошы з пакета дзяржбюджэту на 7,5 мільярда. Пра гэта напісаў у сацсетках украінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль. Ён таксама нагадаў, што грошы вылучаюцца ў якасці грантавай дапамогі, гэта значыць іх не трэба будзе вяртаць.

Тым часам польскія самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Краб" ўжо задзейнічаны на фронце. Пра гэта паведамляе "Громадське" са спасылкай на галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны Валерыя Залужнага.

Тым часам, місія ААН пацвердзіла забойствы мірных жыхароў у больш чым 30 населеных пунктах Украіны. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе місіі, апублікаваным у сераду, 29 чэрвеня. Па стане на 27 чэрвеня ААН пацвердзіла гібель 4731 чалавека, яшчэ 5900 чалавек атрымалі раненні. Пры гэтым у дакуменце падкрэсліваецца, што ў рэальнасці ахвяр значна больш.

"Паколькі выманне, эксгумацыя і ідэнтыфікацыя астанкаў яшчэ не завершаны, маштабы яшчэ трэба будзе ацаніць цалкам", — падкрэсліваецца ў дакладзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі