Вызначыліся ўдзельнікі сёлетняй Рок-Каранацыі-2010

Сталі вядомыя ўдзельнікі і намінанты “Рок-Каранацыі”, якая адбудзецца 3-га сакавіка ў мінскім “Рэактары”. На сцэну клуба выйдуць 11 гуртоў, сярод якіх “Без Білета”, “Жнюв”, “Naka”, “Крама”, “Нейра Дзюбель”, “Князь Мышкін”, “Open Space”, “The Toobes” (Зэ ТУБС),  “Ляпіс Трубяцкой” і Зміцер Вайцюшкевіч.

Прэтэндэнтамі на галоўныя намінацыі - “Альбом году” і “Гурт году” сёлета прэтэндуюць “Ляпісы”, “Тубсы” і “Без Білета”. За званне “Выканаўцы году” пазмагаюцца Зміцер Вайцюшкевіч, Іван Кірчук, Сяргей Міхалок і Віталь Артыст.

Паводле словаў арганізатара цырымоніі Паўла Кашырына, частку пераможцаў назаве журы, частку – арганізатары і слухачы. Прынамсі, так адбудзецца з намінацыяй “Падзея году”, пераможца ў якой будзе вызначаны шляхам інтэрнэт-галасавання на партале TUT.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі