Вызначаныя акцёры на ролю Льва Талстога і яго жонкі

Акцёр Крыстафер Пламер выканае ролю класіка рускай літаратуры Льва Талстога ў фільме-баёпіку "Апошняя станцыя" (Last Station). Рэжысёрам фільма стане Майкл Хофман, вядомы па кінапраектах "Сон у летнюю ноч" і "Адзін выдатны дзень".

На ролю Соф'і Талстой, жонкі Льва Талстога, зацверджаная оскараносная Хэлен Мірэн.

За аснову карціны ўзяты сюжэт кнігі Джэя Парыні, якая выйшла ў 1990 годзе пад назвай "Апошні паўстанак: Апошні год жыцця Льва Талстога".

Паводле паведамлення Variety, здымкі карціны павінны пачацца 7 красавіка ў Нямеччыне, а таксама і ў гістарычных месцах Расіі.

Нагадаю, што Крыстафер Пламер згуляў у такіх фільмах, як "Дом каля возера" (2006), "Не схоплены - не злодзей" (2006), "Новы свет" (2005), "Скарб нацыі" (2004), "Аляксандр" (2004), "Гульні розуму" (2001), "Дванаццаць малпаў" (1995), "Амерыканскі вампір" (1991), "Птушкі ў цернях" (1983).

Фота: nymag.com