Выйшла аўдыёкніга Уладзіміра Арлова “Адкуль наш род”

Кніга, падрыхтаваная сумесна з гукарэжысэрам Алесем Калошам, змяшчае займальныя аповеды з гісторыі Беларусі ад дагістарычных часоў да абвяшчэньня БНР у 1918-м.

Кнігу можна таксама чытаць, разглядаючы маляўнічыя ілюстрацыі Віктара Сташчанюка. У аўдыёкнізе гучыць музыка, у тым ліку старадаўняя беларуская ў выкананні “Старога Ольсы”. Нагадаю, што друкаваны варыянт выданьня вытрымаў тры наклады. Налічвае больш за 10 тыс асобнікаў. Сярод герояў – князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Эўфрасіньня Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына, канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астроскі й Ян Караль Хадкевіч, правадыры паўстаньняў Тадэуш Касьцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Францішак Багушэвіч і Максім Багдановіч.

Дарэчы, Уладзімер Арлоў запісаў на кампакт таксама "Таямніцы полацкай гісторыі", а цяпер рыхтуе аўдыёварыянт кнігі "Сланы Ганібала".

БелаПАН