Выйшаў дадатак для андроіда “Цытаты Лукашэнкі”

Дадатак з’явіўся для бясплатнага спампоўвання толькі тыдзень таму — 7 верасня. Аднак колькасць спампоўванняў ужо значыцца як “ад 1000 да 5000”. Праграма складаецца з мноства цытат кіраўніка Беларусі, якія паказваюцца на экране ў выпадковым парадку. Кожную цытату карыстальнік можа ацаніць “Добра” ці “Кепска”. Крыніцы і даты цытатаў не пазначаюцца.



Стваральнік праграмы пазначаны як Georg Kiefer. У ягоным партфоліа — дзясяткі дадаткаў, але пераважна гэта перакладчыкі і дапаможнікі па матэматыцы. Сярод аўтараў цытат Лукашэнка стаў для гэтага праграміста трэцім пасля Леніна і Маркса.



Сярод цытат — як сур’ёзныя, так і тыя, што выклікаюць усмешку. Ацэнкі карыстальнікаў у каментах — вельмі розныя.



Спампаваць праграму можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі