Выйграй 2 квіткі на канцэрт Тані Кушнер!

Прыдумай назву трыа Кушнер-Артыст-Сабураў і стань жаданым госцем на іх канцэрце.  Сааўтарка песень гурта БЕЗ БИЛЕТА, рэжысёр і спявачка Таня Кушнер 12 снежня прэзентуе свой дэбютны дыск "Mannequin". Альбом выйшаў яшчэ ў 2009 годзе ў стылях трып-хоп і альтернатыўны поп. Прадзюсіраваў дыск Віталь Артыст, лідар гурта БЕЗ БИЛЕТА.

Зараз жа прыйшоў час для  паўнавартаснай канцэртнай прэзентацыі. На канцэрце Таня выканае ўсе песні з альбома, а таксама некаторыя новыя кампазіцыі. Усё гэта адбудзецца ў межах новага праекту, у які, апроч Тані, ўвайшлі Віталь Артыст, а таксама музыка і кліпмэйкер Мацвей Сабураў.

Зараз трыа актыўна рэпетуе і абяцае слухачам “дамашні” канцэрт. Вельмі падобны да сольнага канцэрта Артыста "Один квартирник".

Адзінае “Але”: у праекта Кушнер-Артыст-Сабураў пакуль няма назвы.

Прыдумай назву для трыа і стань удзельнікам! Свае варыянты назвы дасылай на [email protected]. Лепшую назву абярэ Таня Кушнер у жывым эфіры Еўрарадыё 8 снежня ў 19:10.

Дадатковая інфармацыя:


Дата: 12 снежня
Месца: малая зала КЗ "Минск"
Кошт квіткоў: 20 000 - 30 000
Дзе набыць: касы КЗ "Минск", пераход каля ГУМа.
Даведкі: (029) 649 08 88, (017) 328 66 38 (каса), www.bezbileta.net.


Чытай агляд альбома "Mannequin".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі