Вынікі першых матчаў 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы
![Вынікі першых матчаў 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2021-03-11t215812z_652982251_up1eh3b1p0zwt_rtrmadp_3_soccer-europa-oly-ars-report.jpg.webp?itok=ft7gImsD)
Прайшлі першыя матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Па іх выніках у самай цяжкай сітуацыі апынуліся ўкраінскі "Шахцёр", "Янг Бойз" і "Алімпіякос".
Вынікі матчаў наступныя: "Рома" — "Шахцёр" — 3:0, "Дынама" (Кіеў) — "Вільярэал" — 0:2, "Алімпіякос" — "Арсенал" — 1:3, "Манчэстар Юнайтэд" — "Мілан" — 1:1, "Аякс" — "Янг Бойз" — 3:0, "Славія" — "Рэйнджэрс" — 1:1, "Тотэнхэм" — "Дынама" (Заграб) — 2:0, "Гранада" — "Молдэ" — 2:0.
Матчы ў адказ прызначаны на 18 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.