Вынікі матчаў 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

Вынікі матчаў 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы (відэа)

У чацвер прайшлі першыя матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Лонданскі "Арсенал", які ў папярэднім раўндзе выбіў барысаўскі БАТЭ, у гасцях прайграў "Рэну" — 1:3. З такім жа лікам на сваім полі піцерскі "Зеніт" саступіў "Вільярэалу". "Чэлсі" разграміў кіеўскае "Дынама" — 3:0, з такім жа лікам "Напалі" выйграў у "Зальцбурга". "Валенсія" перамагла "Краснадар" — 2:1, а заграбскае "Дынама""Бенфіку" — 1:0. "Севілья" і "Славія" згулялі ўнічыю 2:2, "Айнтрахт" і "Інтэр" — 0:0.

Матчы ў адказ пройдуць 14 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі