Вынікі лёсавання 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

Вынікі лёсавання 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы

16 снежня ў Ньёне прайшло лёсаванне 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. Па яго выніках утварыліся наступныя пары: "Спортынг" — "Істанбул", "Вулвергемптан" — "Эспаньёл", "Баер" — "Порту", "Хетафе" — "Аякс", "Капенгаген" — "Селтык", "Клуж" — "Севілья", АПОЭЛ — "Базэль", "Алімпіякас" — "Арсенал", "Бруге" — "Манчэстар Юнайтэд", АЗ —  ЛАСК, "Лудагорац" — "Інтэр", "Айнтрахт" — "Зальцбург", "Шахцёр" — "Бенфіка", "Рома" — "Гент", "Вольфсбург" — "Мальме", "Рэйнджэрс" — "Брага".

20 лютага каманды правядуць першыя матчы, 27 лютага 2020-га — матчы ў адказ.

У панядзелак прайшло і лёсаванне матчаў 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Вынікі лёсавання 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі